Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Народныя калектывы

У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень.

У снежні 1973 года пры клубе «Будаўнік» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 быў створаны ансамбль песні і танца «Будаўнік». Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік калектыву — хормайстар Веньямін Дзмітрыевіч Васіленка. Да гэтай адказнай самастойнай работы 26-гадовы музыкант працаваў у народным ансамблі песні і танца «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода пад кіраўніцтвам Міхаіла Цурканава. На першую рэпетыцыю прыйшлі 28 дзяўчат, а потым калектыў папоўніўся і юнакамі.

Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў вёсцы Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў першым танцорам на сяле, загінуў на фронце перад самым канцом вайны. Маці добра спявала. Міхаіл быў актыўным у камсамольскіх справах, з маленства любіў музыку, з першай зарплаты купіў гармонік і навучыўся іграць.